19 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў павiншаваў беларусаў

31
Уладзімір Някляеў павiншаваў беларусаў
Уладзімір Някляеў

Паэт i палiтык Уладзімір Някляеў сыграў ролю Святога Міколы, які віншуе беларусаў з Новым годам.

31 снежня а 23.10 незалежны тэлеканал «Белсат» паказвае навагодняе шоў “У Маскве нас не зразумеюць!” У ім ніякай палітыкі, апроч хіба назвы, якая нечакана паклалася ў кантэкст апошніх палітычных падзей, пiша паэт i палiтык Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».

Гэтаксама нечакана мне прапанавалі сыграць у шоў ролю Святога Міколы, які віншуе беларусаў з Новым годам...

Дык з Новым годам, беларусы!

Вось, народ, і Новы год!

Карагод вясёлы!

Дык паслухай жа, народ,

Зычанні Міколы.

Не такі ўжо я святы,

Сам з народа родам.

І таму хачу, каб ты

Быў, народ, народам!

Каб твой голас не прапаў,

Чуўся ў паднябессі,

Каб ты сам сябе складаў,

Як складаеш песні.

І каб як у салаўя,

Што пяе вяснова,

У цябе была свая,

Не чужая мова.

Каб ты ўсё сваё збярог,

Каліўца не страціў…

Каб у Беларусі Бог

Жыў у кожнай хаце!

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках