18 красавiка 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якім рэгіёне Беларусі больш за ўсё доўгажыхароў?

7
У якім рэгіёне Беларусі больш за ўсё доўгажыхароў?

У нашай краіне жыве 400 чалавек, узрост якіх перавышае 100 гадоў.

Пра гэта паведамляе Мінпрацы. Больш за ўсё доўгажыхароў налічваецца ў Менску – 63 чалавекі, а таксама ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях – 62 у кожнай, піша tut.by.

Менш за ўсё доўгажыхароў у Берасцейскай вобласці – 44 чалавекі. Для параўнання: у Магілёўскай – 52, Менскай – 58, а ў Гомельскай – 59.

Раней у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адзначалі, што даўжыня жыцця звязаная з ладам жыцця. Пры гэтым генетычныя асаблівасці ўплываюць на здароўе і даўгалецце на 25%. Астатнія 75% – гэта лад жыцця і навакольнае асяроддзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках