19 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У перадсвяточны дзень блізу 150 берасцейцаў выйшлі на галоўную плошчу горада

2
У перадсвяточны дзень блізу 150 берасцейцаў выйшлі на галоўную плошчу горада

У Берасці на плошчы Леніна прайшло апошняе ў 2018 годзе «кармленне галубоў» на знак пратэсту супраць завода.

Блізу 150 чалавек выйшлі 30 снежня на плошчу Леніна ў Берасці на традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода «АйПаўэр». Гэта апошняе ў 2018 годзе кармленне галубоў, піша «Брестская газета».

Праздничные мероприятия от Брестского областного управления МЧС 25 февраля

Нагадаем, намеры выйсці на плошчу на знак пратэсту супраць завода ўпершыню загучалі ў лютым сёлета. Тады праціўнікі завода «АйПаўэр» заявілі, што калі ў хуткім часе ўлады Берасця і вобласці не спыняць будаўніцтва завода, то яны гатовыя вынесці свой пратэст на галоўную плошчу горада. Пры гэтым яны спасылаліся на артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім гаворыцца, што свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

Первое кормление голубей в знак протеста против завода

Паколькі гарвыканкам заявіў, што аб'ект адносіцца не да яго кампетэнцыі, а аблвыканкам не ўгледзеў парушэнняў пры будаўніцтве завода, – людзі пастанавілі ісці на радыкальныя захады і 25 лютага выйсці на галоўную плошчу горада.

18 марта на площадь Ленина покормить голубей пришли по разным оценкам от 150 до 200 человек.

Аднак 23 лютага былі затрыманыя блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, якія збіраліся ўдзельнічаць у акцыі. А напярэдадні высветлілася, што на плошчы пратэстоўцы будуць не адны. У суботу 24 лютага на сайтах абласной управы МНС і Берасцейскага гарвыканкама з'явіліся паведамленні, што 25 лютага на плошчы Леніна а 13-й пачнуцца святочныя мерапрыемствы ад Берасцейскай абласной управы МНС. Гэтая інфармацыя, раскіданая ў сацсетках і пабліках, адразу ж была звязаная карыстальнікамі з пратэстам супраць завода.

Святочныя мерапрыемствы ад Берасцейскай абласной управы МНС 25 лютага

Праз тыдзень пасля гэтага ў Берасці ўпершыню адбылося кармленне галубоў – ідэю карміць птушак на знак пратэсту падаў Аляксандр Кабанаў, і яго падтрымалі іншыя барацьбіты за экалогію.

На самае першае кармленне галубоў апоўдні 4 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці сабралася больш за 70 чалавек.

З тых часоў такія акцыі праходзілі ў горадзе кожную нядзелю. У розны час на іх прыходзіла ад 20 да 250 чалавек.

18 сакавіка на плошчу Леніна пакарміць галубоў прыйшлі паводле розных ацэнак ад 150 да 200 чалавек.

Нягледзячы на шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў, пікетаў і дэманстрацый берасцейцам і жыхарам раёна дазволілі сабрацца і пратэставаць толькі аднойчы – мітынг «берасцейкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў блізу 2 000 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках