29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускі шляхціц сказаў Папу Рымскаму: Прыязджай да нас, фундуй у ВКЛ»

2
«Беларускі шляхціц сказаў Папу Рымскаму: Прыязджай да нас, фундуй у ВКЛ»

495 гадоў таму была напісаная «Песня пра зубра».

495 гадоў таму пабачыла свет «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, напісаная на лацінскай мове.

Сваім бачаннем гэтага твора з «Радыё Рацыя» падзяліўся пісьменнік Павел Касцюкевіч:

- «Песня пра зубра». Мы яе разглядаем як разважанне пра Радзіму на шляхах сярэднявечнай Еўропы. Энцыклапедыю шляхецкага жыцця. Напраўду - гэта рэкламны праспект. Ён быў напісаны на латыні, ён быў напісаны для Папы Рымскага, ён быў напісаны з адной мэтай - прыцягнуць інвестыцыі. Там нібыта апісваецца клімат, ландшафт нашай краіны. Але напраўду апісваецца фінансавы клімат, эканамічны ландшафт і гаворыцца: прыязджай да нас, укладвай у ВКЛ. Там фактычна ідзе слоган: «Набывай і будуйся, нашчадак бязлесны...». У Еўропе тады ўжо лясоў не было.

Мікалай Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе ў Рыме на замову Папы Льва Х Медычы, які захацеў больш даведацца пра Вялікае княства Літоўскае і тамтэйшых звяроў-волатаў - зуброў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках