29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Тэмпература ў доме ўздзейнічае на ціск

6
Навукоўцы: Тэмпература ў доме ўздзейнічае на ціск

Зніжэнне тэмпературы на кожны градус дае павышэнне ціску.

Навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана заяўляюць: тэмпература ў хаце можа ўздзейнічаць на паказчыкі крывянога ціску. На думку навуковых спецыялістаў, калі ў хаце трымаецца адносна нізкая тэмпература, чалавек аўтаматычна аказваецца ў групе рызыкі развіцця падвышанага ціску і гіпертаніі.

Даследчыкі заявілі пра тое, што «тэмпература ў хаце можа выконваць важную ролю ў крывяным ціску», пасля таго, як вывучылі звесткі пра 4 659 чалавек узростам ад 16 гадоў. Навукоўцамі фіксаваліся наступныя параметры: лад жыцця добраахвотнікаў, тэмпература ў іх дамах, параметры артэрыяльнага ціску, сіла сардэчных скарачэнняў, пластычнасць сасудаў.

Супаставіўшы атрыманыя звесткі, даследчыкі выявілі, што холад у жыллі можа негатыўна ўздзейнічаць на паказчыкі ціску, спрыяць іх росту. Людзі, якія жылі ў дамах з больш нізкай тэмпературай, мелі ў сярэднім больш высокія паказчыкі ціску. Між іншым, іх сісталічны ціск складаў у сярэднім 126,64 міліметра, тады як у людзей з цёплых дамоў - 121,12 міліметра. Дыясталічны ціск у гэтых груп суадносіўся як 74,52 міліметра да 70,51 міліметра.

«Зніжэнне тэмпературы на кожны градус давала павышэнне сісталічнага ціску на 0,48 міліметра і на 0,45 міліметра дыясталічнага ціску», - канкрэтызавалі аўтары праекту.

Са слоў навукоўцаў, аптымальнай тэмпературай у доме для здаровага ціску можна ўважаць цяпло ў дыяпазоне 21-23 градусы па Цэльсію.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках