20 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч баіцца «палітычнай вакханаліі»

2
Шуневіч баіцца «палітычнай вакханаліі»
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Міліцыя прадаўжае правакацыі супраць аднаго з лідараў БНК.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель напісаў пра сітуацыю вакол адміністрацыйнай справы «аб крадзяжы», якая была заведзеная яшчэ 5 снежня пасля вядомай правакацыі супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

- Разам з праваабаронцамі склалі і адправілі ў пракуратуру скаргу на арышт, накладзены на мой аўтамабіль. Таксама сёння даведаўся, што ў рамках адміністрацыйнай справы, паводле якой я праходжу сведкай, дапытвалі некалькіх жыхароў Калодзішчаў, якія працуюць на складзе, дзе я набываў будаўнічыя матэрыялы, а таксама - сваякоў жонкі і суседзяў.

Але некаторым расследаванне справы, відавочна, ужо не вельмі цікавае. Міністр унутраных спраў некалькі дзён таму заявіў, што я вінаваты ў крадзяжы - нягледзячы на тое, што ў той час, калі ён гэта казаў, я, з ягоных жа слоў, быў толькі сведкам. Кіраўніцтва РУУС Менскага раёна да суду ведае, што я буду асуджаны і мне прысудзяць штраф і для «гарантыі выплаты» накладае арышт на мой аўтамабіль. А што тычыцца допытаў іншых людзей, то, можа быць, хто-небудзь падкажа, чаму, нягледзячы на тое, што дапытваюць іх у рамках адміністрацыйнай справы аб крадзяжы, цікавяцца маёй грамадскай дзейнасцю?

Гэта ўсё - ад няведання законаў або ад адчування сваёй беспакаранасці? Ці страх перад будучай «палітычнай вакханаліяй» настолькі вялікі, што на закон можна не звяртаць увагі?

P.S: Падчас допыту следчыя цікавіліся, чаму я набываў будаўнічыя матэрыялы менавіта ў тым месцы, каля якога мяне затрымалі. Спецыяльна для іх - скрыншот Google Maps, на якім на адрасе Калодзішчы, вул. Малаковіч, 23 пазначаныя як мінімум дзве фірмы, якія прадаюць металапрофіль.

P.P.S: І прыбярыце, калі ласка, «надворку» ад дома - ім жа холадна там сядзець.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках