26 красавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарбата ці кава?

1
Гарбата ці кава?

Навукоўцы далі нечаканы адказ.

За прыхільнасць да кафеіну і сілу яго ўздзеяння на арганізм адказваюць пэўныя генетычныя варыяцыі, сцвярджаюць даследчыкі з Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Усяго іх восем. Першыя дзве - мутацыі ў генах CYP1A2 і AHR - былі адкрытыя ў 2011 годзе, калі аналіз звестак 47 тысяч чалавек паказаў, што іх носьбіты ўжываюць за дзень на 40 мікраграмаў кафеіну больш, чым усе астатнія людзі, піша ria.ru.

Праз тры гады гэтая ж група навукоўцаў выявіла шэсць новых генаў, якія могуць мець дачыненне да кафеінавай залежнасці. Гэтым разам даследчыкі апыталі ўжо 120 тысяч рэспандэнтаў, а затым прааналізавалі іх ДНК. Выявілася, што чатыры новыя «кававыя» гены былі звязаныя з тым, як арганізм расшчапляе кафеін і рэагуе на яго. Яшчэ два гены, якія прысутнічаюць у ДНК аматараў кавы, не мелі наўпроставага стаўлення да падбадзёрлівага напою: яны рэгулявалі ўзровень халестэрыну і цукру ў крыві.

Любоў да кавы таксама вызначаецца мутацыямі ў генах рэцэптараў горкага смаку, упэўненыя брытанскія і аўстралійскія навукоўцы, якія вывучылі звесткі 438 тысяч чалавек. Сярод тых, хто выпівае больш за чатыры кубкі кавы штодня, пераважаюць людзі з высокай адчувальнасцю да кафеіну. Пры гэтым яны дрэнна адчуваюць смак хініну і некаторых іншых горкіх субстанцый, не любяць гарбату і агулам п'юць менш алкаголю, чым тыя, у каго такіх мутацый няма. Людзі ж з высокай адчувальнасцю да хініну, наадварот, аддаюць перавагу гарбаце і недалюбліваюць каву.

Палавой пытанне

Хуткасць расшчаплення кафеіну і рэакцыя на яго таксама могуць залежаць ад полу чалавека, мяркуюць навукоўцы з Універсітэта Барселоны. Цягам некалькіх дзён яны паілі кавай 688 добраахвотнікаў: 238 мужчын і 450 жанчын. Праз дзесяць, 20 і 30 хвілін пасля кубачка падбадзёрлівага напою даследчыкі замяралі ўзровень кафеіну ў арганізме падыспытных. Выявілася, што яго дзеянне пачынала адчувацца добраахвотнікамі ўжо праз дзесяць хвілін пасля ўжывання кавы, а найбольшай канцэнтрацыі гэтае рэчыва дасягала прыкладна праз паўгадзіны. Пры гэтым на мужчын кафеін дзейнічаў хутчэй і вырабляў большы эфект, чым на жанчын.

Працяглае ўжыванне кавы таксама па-рознаму адбіваецца і на здароўі прадстаўнікоў рознага полу. Паводле даследавання швэдскіх медыкаў, тры кубкі кавы на дзень могуць значна паменшыць памер грудзей у жанчын. Асабліва схільныя да гэтага эфекта носьбіткі мутацыі ў гене CYP1A2 - той самай, што выклікае прыхільнасць да падбадзёрлівага напою. На думку навукоўцаў, аб'ём грудзей памяншаецца праз тое, што кафеін можа ўплываць на выпрацоўку жаночых палавых гармонаў - эстрагенаў.

На мужчын жа тры кубкі кавы за дзень, наадварот, дзейнічаюць дабратворна - прадухіляюць развіццё эрэктыльнай дысфункцыі. Як высветлілі даследнікі з Тэхаскага ўніверсітэта ў Х'юстане (ЗША), прадстаўнікі моцнага полу, якія спажываюць штодня ад 85 да 303 мікраграмаў кафеіну (эквівалентнае тром кубкам кавы), прыкладна на 40 адсоткаў радзей скардзяцца на праблемы з патэнцыяй, чым тыя, хто не ўжывае кавы. Адзіная група мужчын, на якіх кафеін не дзейнічае добра, - дыябетыкі.

Са слоў даследнікаў, кафеін уплывае на расслабленне гладкай мускулатуры геліцынавых і кавернозных артэрый пеніса, што значна паляпшае крывацёк і дазваляе мужчынам доўга заставацца ў баявой форме.

Гарбата супраць усіх хвароб

А вось гарбата аднолькава дзейнічае на ўсіх людзей, незалежна ад полу. Пры гэтым даследаванняў, якія даводзяць яе дабратворны ўплыў на арганізм, у разы больш, чым аналагічных работ пра каву.

Дарэчы, вядома, што зялёны чай прызнаны эфектыўным сродкам прафілактыкі рака. Паводле звестак амерыканскіх анколагаў, экстракт зялёнай гарбаты, поліфенон Е, перашкаджае росту злаякасных пухлін, а адзін кубак гэтага гарачага напою за дзень паніжае імавернасць развіцця глаўкомы - адной з галоўных прычын поўнай страты зроку. Навукоўцы тлумачаць дабратворны ўплыў гарбаты флаваноідамі, якія змяшчаюцца ў ёй і пашыраюць крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць вочы кіслародам і пажыўнымі рэчывамі.

Акрамя таго, згодна з высновамі аўстралійскіх навукоўцаў, адзін кубак гарбаты на дзень (усё адно якой - чорнай ці зялёнай) зніжае рызыку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсульту і захворвання перыферычных артэрый. А чорны чай дапамагае скінуць вагу і паляпшае працу мікрафлоры кішэчніка, бо актыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ім, стымулююць рост некаторых карысных бактэрый і душаць мікробы, што знаходзяцца ў кішэчніку людзей і жывёл. Але каб чай сапраўды дапамог, лепш адмовіцца ад палення і алкагольных напояў, папярэджваюць навукоўцы. Яны зводзяць на нішто карысць ад ужывання гэтага напою.

10 суполкам «Сведак Іеговы» адмовілі ў рэгістрацыі ў Беларусі

Абшчыны вымушаныя функцыянаваць нелегальна.

Дзесяць суполак «Сведак Іеговы» ва ўсёй Беларусі па-ранейшаму пазбаўленыя дзяржаўнай рэгістрацыі і павінны функцыянаваць без яе. Пра гэта заявіў 28 лістапада ў Менску кіраўнік «Сведак Іеговы» ў Беларусі Павел Ядлоўскі. Паводле ягоных слоў, у некаторых рэгіёнах сітуацыя не палепшылася, паведамляе forum18.

«Лідарам» сярод афіцыйна адпрэчаных абшчын з'яўляецца горад Барысаў, у якім за 20 гадоў было 16 адмоваў у рэгістрацыі. У 2017 годзе суполка ў Вілейцы атрымала шэсць адмоваў, у той час як суполка ў Лідзе беспаспяхова спрабавала зарэгістравацца цягам 10 гадоў.

Ядлоўскі дадаў, што ў большасці рэгіёнаў улады не ствараюць праблем «Сведкам Іеговы» і дазваляюць ім праводзіць набажэнствы нават без рэгістрацыі. Ён адзначыў, што кожны раз, калі новыя службовыя асобы прызначаюцца ў мясцовыя адміністрацыі, абшчыны павінны дамаўляцца пра ўмовы суіснавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках