28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прывучыць сябе правільна харчавацца?

4
Як прывучыць сябе правільна харчавацца?

Чатыры простыя прыёмы.

Переедание - серьезная мировая проблема. В мире живет более 1,9 миллиардов людей с лишним весом. По статистике Всемирной организации здравоохранения, число людей с ожирением на планете утроилось с 1975 года.

Есть простые мысленные приемы, которые помогут вам питаться лучше, пишет

Ученые из Йельского университета в США считают, что наша диета, а значит и вес, зависят от того, как мы думаем о еде.

Экспериментальным путем они проверили мысленные приемы, направленные на борьбу с привычкой много есть. Некоторые из них оказались эффективными.

1. Дурные мысли о нездоровой пище

Пераяданне – сур'ёзная сусветная праблема. У свеце жыве больш за 1,9 мільярдаў людзей з лішняй вагой. Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць людзей з атлусценнем на планеце патроілася з 1975 года.

Ёсць простыя мысленчыя прыёмы, якія дапамогуць вам харчавацца лепш, піша BBC.

Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта ў ЗША мяркуюць, што наша дыета, а значыць і вага, залежаць ад таго, як мы думаем пра ежу.

Эксперыментальным шляхам яны праверылі мысленчыя прыёмы, накіраваныя на барацьбу з звычкай шмат есці. Некаторыя з іх апынуліся эфектыўнымі.

1. Благія думкі пра нездаровую ежу

У рамках аднаго з даследаванняў удзельнікаў прасілі глядзець на пэўную страву цягам шасці секундаў, канцэнтруючыся на тым, што ім не падабаецца.

Удзельнікам неабавязкова было думаць, што ежа занадта каларыйная – яны маглі ўявіць яе непрыемны смак або тэкстуру.

Пасля гэтага ўдзельнікаў папрасілі ацаніць ступень вабнасці той ежы, на якую яны толькі што глядзелі з благімі думкамі. У сярэднім гэтая вабнасць апынулася на 20% меншай, чым у кантрольнай групы.

Барацьба з вабнасцю нездаровай ежы – важная частка барацьбы з атлусценнем, паколькі ўзровень псіхалагічнага прыцягнення да тлустых, салёных або насычаных цукрам прадуктаў вызначае дыетычныя звычкі чалавека.

2. Добрыя думкі пра здаровае харчаванне

Пасля апісанага вышэй эксперыменту навукоўцы правялі супрацьлеглы. Удзельнікаў папрасілі цягам шасці секундаў глядзець на талерку здаровай ежы і думаць пра яе ў пазітыўным ключы.

Гэта спрацавала. Вабнасць правільнага харчавання ў "настроеных" удзельнікаў выяўлялася на 14% большай, чым сярод людзей з кантрольнай групы.

З гэтага вынікае, што засяродзіўшыся перад выбарам ежы ўсяго толькі на шэсць секундаў, мы з большай верагоднасцю зробім выбар на карысць карыснай ежы.

3. Падрыхтоўка мозгу супраць нездаровай ежы

Навукоўцы з Еля паспрабавалі вызначыць, ці можна загадзя прывучыць мозг рабіць выбар на карысць здаровай ежы.

Эксперымент быў менавіта такі. Групу паддоследных папрасілі прачытаць некалькі артыкулаў пра шкоду фастфуду, а потым яшчэ 15 хвілінаў падумаць пра тое, якую шкоду ім чыніць нездаровая ежа.

Падчас гэтага 15-хвіліннага сеансу рэфлексіі ўдзельнікі глядзелі на фатаграфіі розных высокакаларыйных страваў і думалі пра тое, якую шкоду яны могуць нанесці.

Праз некаторы час іх папрасілі выбраць паміж шкоднай і карыснай стравай. У эксперыментальнай групе здаровую ежу выбралі на 7,6% больш удзельнікаў, чым у кантрольнай групе.

4. Развіццё жадання правільна харчавацца

Апісаны вышэй эксперымент навукоўцы таксама надумалі "перавярнуць", каб даведацца, ці можна падобным спосабам развіць вабнасць правільнага харчавання.

Удзельнікі прачыталі некалькі артыкулаў пра карысць здаровай ежы, потым глядзелі на малюнкі салаты і іншых карысных страваў і спрабавалі думаць пра іх добра.

Навукоўцы адзначаюць, што пэўны эфект быў. У эксперыментальнай групе да правільнага харчавання схіліліся на 5,4% удзельнікаў больш, чым у кантрольнай.

Невялікія перамены

На першы погляд гэтыя змены здаюцца нязначнымі, але калі ўдзельнікам эксперыменту, ужо пасля ягонага заканчэння, прапанавалі страву на выбар, то ў сярэднім кожны з іх з'еў на 107 калорый менш.

Каб спаліць такую колькасць энэргіі, сярэдняму чалавеку спатрэбіцца бегчы цягам прыкладна дзесяці хвілінаў.

Адзін з аўтараў даследавання, псіхолаг Эдзі Кобер, каментуе: "Гэты эфект параўнальны з вынікамі, якія паказваюць многія з метадаў барацьбы з атлусценнем, якія прапануюцца сёння, але мы дамагліся яго з дапамогай кароткай трэніроўкі".

"Нават калі вы ўсяго адзін раз за дзень будзеце рабіць правільны выбар, у перспектыве гэта можа дапамагчы вам скінуць нямала кілаграмаў", – дадае вучоны.

Паводле статыстыкі, блізу 70% людзей, якія селі на дыету, з часам зноў набіраюць вагу.

Таму каштоўным можа апынуцца любы метад, які дапамагае паменшыць колькасць спажываных калорый: хай не нашмат, затое надоўга.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках