29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балгарыі арыштавалі расейскага хакера на запыт ЗША

1
У Балгарыі арыштавалі расейскага хакера на запыт ЗША

У ЗША грамадзяніна РФ падазраюць у кібермахлярстве.

У Балгарыі на запыт ЗША затрымалі грамадзяніна Расеі, які падазраецца ў кібермахлярстве. Пра гэта РБК паведаміў генеральны консул Расеі ў Варне Уладзімір Кліманаў.

Ён адзначыў, што звесткі прыйшлі ад жонкі затрыманага 6 лістапада. «Яна звярнулася да нас з Масквы а 16:15 паводле мясцовага часу (15:15 паводле Менску), суд горада Варны адбыўся ўчора. У пракуратуры нам пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне да 60 дзён. Нам вядома, што ў Аляксандра ёсць адвакат», - сказаў Кліманаў, адзначыўшы, што цяпер расеец знаходзіцца ў адной з турмаў Варны.

Абласны суд горада Варны ўхваліў запыт 8 лістапада і арыштаваў расейца на 60 дзён з наступнай экстрадыцыяй у ЗША. Як паведамляецца на сайце пракуратуры Балгарыі, ордэр на арышт 38-гадовага Аляксандра Ж. паступіў ад акруговага суда Нью-Ёрка. Паводле звестак ведамства, расеец учыніў злачынства ў перыяд з верасня 2014 года да снежня 2016-га. Адзначаецца, што шкода ад махлярства ацэньваецца ў $7 млн.

Пры гэтым грамадзянін Расеі таксама мае балгарскае пасведчанне асобы і пражывае ў Варне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках