28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SWIFT адключыць ад сваёй сістэмы некаторыя іранскія банкі

SWIFT адключыць ад сваёй сістэмы некаторыя іранскія банкі

Пра гэта заявіў кіраўнік SWIFT.

Некалькі іранскіх банкаў адключаць ад сістэмы міжбанкаўскай перадачы інфармацыі SWIFT, піша Reuters са спасылкай на кіраўніка SWIFT Готфрыда Лейбрандта.

«У гэтыя выходныя мы адключым пэўную колькасць іранскіх банкаў», - сказаў Лейбрандт на канферэнцыі ў Парыжы.

Ён не ўдакладніў колькасць і назву банкаў, якія адключаць ад SWIFT, падкрэсліўшы, што кампанія апублікуе іх спіс пасля таго, як фінансавыя арганізацыі паведамяць пра адключэнне.

5 лістапада ўвайшоў у дзеянне другі пакет санкцый ЗША супраць Ірана. У санкцыйных спіс трапіла больш за 700 фізічных асоб, кампаній, самалётаў і суднаў. У Мінфіне ЗША назвалі гэтыя захады «самымі жорсткімі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках