11 снежня 2019, Серада, 6:26
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Беларусы выйгралі золата на чэмпіянаце свету ў скачках на батуце

1
Беларусы выйгралі золата на чэмпіянаце свету ў скачках на батуце

Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў сталі найлепшымі ў сінхронных скачках.

У Санкт-Пецярбургу праходзіць чэмпіянат свету ў скачках на батуце. Беларускі дуэт у складзе Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава заняў 1-е месца ў сінхронных скачках - 52,510 бала, піша «Прессбол».

Срэбра ў французаў - 51,850, бронза ў аўстралійцаў - 51,270.

Гэтая дысцыпліна не ўваходзіць у алімпійскую праграму.