25 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Ягланд: Наступствы выхаду РФ з Рады Еўропы для расейцаў будуць цяжкімі

2
Генеральны сакратар Ягланд: Наступствы выхаду РФ з Рады Еўропы для расейцаў будуць цяжкімі
ТУРБ'ЁРН ЯГЛАНД
ФОТА: COE.INT

Чым пагражае «Рукзіт»?

У дадатак да выхаду Вялікай Брытаніі са складу Еўразвязу (Brexit), Еўропа можа сутыкнуцца з «Рукзітам» - выхадам Расеі са складу Рады Еўропы (РЕ). Пра гэта генеральны сакратар арганізацыі Турб'ёрн Ягланд заявіў на супольнай з міністрам замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні прэс-канферэнцыі ў Хельсінкі ў чацвер, 8 лістапада, паведамляе «Нямецкая хваля».

У выніку такой сітуацыі ўзнікне «іншая Еўропа», мяркуе Ягланд. З ягоных слоў, выхад РФ з арганізацыі адмоўна адаб'ецца на тых, хто жыве ў Расеі. Напрыклад, тысячы расейцаў «не будуць мець доступу да Еўрапейскага суда ў правах чалавека».

Выхад каго-небудзь з чальцоў Рады Еўропы з арганізацыі «не прынясе карысці справе абароны правоў чалавека», мяркуе кіраўнік фінскага МЗС. Са слоў Сойні, Фінляндыя, якая будзе ўзначальваць Раду Еўропы з 21 лістапада 2018 года да 17 траўня 2019 года, супрацоўнічае з іншымі ўдзельнікамі арганізацыі для развязання ўзніклай сітуацыі.

Пасля анэксіі Расеяй украінскага паўвострава Крым у красавіку 2014 года Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) пазбавіла расейскую дэлегацыю права голасу, а таксама магчымасці працаваць у кіроўных структурах асамблеі і ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі. У чэрвені 2017 года Расея абвясціла, што прыпыняе выплату ўнёскаў у бюджэт Рады Еўропы да поўнага і безумоўнага аднаўлення паўнамоцтваў яе дэлегацыі ў ПАРЕ. Штогадовы ўнёсак Масквы складаў блізу 33 млн еўраў - амаль 10 адсоткаў бюджэту арганізацыі.

Падчас экстранай сустрэчы Камітэта міністраў Рады Еўропы (галоўнага выканаўчага органа арганізацыі) Ягланд даў загад прадстаўнікам краін-чальцоў РЕ рыхтаваць бюджэт арганізацыі на 2019 год без уліку фінансавага ўнёску РФ. Цяпер Расея не прысутнічае ў ПАРЕ, але прадаўжае працу ў Камітэце міністраў Рады Еўропы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках