28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent таннее пяты тыдзень запар

2
Нафта Brent таннее пяты тыдзень запар

На пятнічным гандлі кошт застаўся ніжэйшым за $71 за бараль.

Гандаль у Brent заканчваецца ў мінусе пяты тыдзень запар, пры гэтым WTI таннее дзясятую сесію запар, паведамляе korrespondent.net.

Кошты на нафту слаба мяняюцца ў ходзе азіяцкага гандлю ў пятніцу, 9 лістапада, і заканчваюцца ў мінусе пяты тыдзень запар, пры гэтым WTI таннее дзясятую сесію запар.

Так, студзеньскія ф'ючэрсы на Brent на лонданскай біржы ICE Futures падаражэлі на 0,18% – да $70,78 за бараль. Кошт ф'ючэрса на WTI на снежань на электроннай сесіі на Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) паменшыўся на 0,05% – да $60,64 за бараль.

З пачатку тыдня Brent патаннела на 2,8%, WTI – на 4%. Напярэдадні WTI перайшла да "мядзведжага" трэнду – яе падзенне з апошняга піка, зафіксаванага ў пачатку кастрычніка, перавышае 20%.

Падзенне нафтавага рынку выкліканае асцярогамі з нагоды лішку прапановы паліва пасля таго, як улады ЗША прынялі пастанову зрабіць выключэнне для шэрагу краінаў і дазволіць ім набываць нафту ў Ірана пасля пачатку дзеяння антыіранскіх санкцый.

Як паведамлялася, у адказ на гэта маніторынгавы камітэт АПЕК+ у нядзелю, 11 лістапада, можа абмеркаваць магчымасць аднаўлення абмежаванняў здабычы ў 2019 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках