19 красавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рос Эджлі стаў першым чалавекам у гісторыі, што абагнуў Вялікую Брытанію ўплаў

Рос Эджлі стаў першым чалавекам у гісторыі, што абагнуў Вялікую Брытанію ўплаў
РОС ЭДЖЛІ

Свае прыгоды экстрэмальны спартовец назваў Вялікім брытанскім заплывам.

33-гадовы спартовец Рос Эджлі першым у гісторыі абагнуў Вялікую Брытанію ўплаў. Брытанец пераадолеў адлегласць 2879 км. Ён фінішаваў у мінулую нядзелю а 9 раніцы паводле мясцовага часу, у горадзе Маргейце, адкуль і стартаваў 1 чэрвеня, паведамляе BBC.

Апошнія 1,5 км Эджлі праплыў у кампаніі яшчэ 300 плыўцоў. Свае прыгоды экстрэмальны спартовец назваў Вялікім брытанскім заплывам. Ён правёў на вадзе 157 дзён - гэта самы працяглы ў свеце арганізаваны марскі заплыў.

Штодня Эджлі праплываў блізу 12 км, самы доўгі аднаразовы заплыў склаў 33,4 км. Спартовец плыў гідракасцюме, без ласт і прыстасаванняў для плавання. Яго суправаджаў на сваім катамаране марак Мэцью Найт.

На шляху Эджлі сустракаліся халодныя плыні, ён некалькі разоў трапляў у шторм, але самай непрыемнай перашкодай, з ягоных слоў, былі ўкусы медуз. Эджлі прызнаўся, што яму давядзецца ўспамінаць, як хадзіць па сушы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках