У нядзелю ў Беларусі будзе да 12 градусаў цяпла
- 3.11.2018, 16:12
- 5,796
У найбліжэйшы дзень надвор'е будзе без істотных ападкаў.
У найбліжэйшы дзень, 4 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е без істотных ападкаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.
Толькі ўначы пераважна на ўсходзе пройдуць невялікія дажджы, а месцамі магчымы слабы туман.
Вецер будзе слабы, пераменных кірункаў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень - 6-12 градусаў са знакам плюс.