Тэатр абсурду: Міліцыя затрымала мінчука, які павязаў шалік на помнік гарадавога
67- 17.11.2018, 18:55
- 42,253
Зноў за «абразу» помніка?
У сацсетках з'явілася відэа, як міліцыя затрымлівае маладзёна, які павязаў шалік на помнік гарадавога. «Хацеў сагрэць скульптуру і сфатаграфавацца», - патлумачыў маладзён міліцыянтам, якія забралі ў яго пашпарт і запатрабавалі праехаць з імі. Аргумент: «Вы павесілі шалік на скульптуру, якая ахоўваецца», «Нельга на яго нічога вешаць, бо гэта помнік», паведамляе «Радыё Свабода».
Нядаўна міліцыянты прымусілі іншага маладзёна на камеру папрасіць прабачэння перад помнікам за аплявуху і размясцілі відэа ў інтэрнэце.
Пасля гэтага на Petitions.by пачаўся збор подпісаў за руйнаванне менскага помніка гарадавому, а ў беларускім сегменце сацсетак пачаўся флэшмоб, дзе беларусы просяць прабачэння ў помнікаў.