20 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацпаліцыя Украіны: Асноўная версія пажару на арсенале паблізу Ічні - дыверсія

7
Нацпаліцыя Украіны: Асноўная версія пажару на арсенале паблізу Ічні - дыверсія

У справе магчымы «расейскі след».

Следства разглядае асноўнай версіяй пажару на вайсковым арсенале паблізу Ічні ў Чарнігаўскай вобласці дзеянне расейскай дыверсійнай групы. Пра гэта першы намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін сказаў на нарадзе ў сітуацыйным цэнтры прэзідэнта 9 кастрычніка, паведаміў «Украинской правде» прэс-сакратар Нацпаліцыі Яраслаў Тракала.

«Адна з асноўных версій, якая цяпер разглядаецца ўкраінскімі праваахоўнікамі, - дзеянне дыверсійнай групы РФ», - адзначыў Аброськін.

Міністр абароны Украіны, які ўдзельнічае ў нарадзе Сцяпан Палтарака ўдакладніў, што а 3.20 9 кастрычніка на арсенале адначасова адбыліся тры выбухі, а праз 20 хвілін былі падарваныя яшчэ некалькі сховішчаў, інфармуе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках