19 красавiка 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі гурт напісаў песню з газетных загалоўкаў

Украінскі гурт напісаў песню з газетных загалоўкаў

Рок-калектыў Fontaliza выпусціў новы альбом.

«Фірмові рухи» - чацвёрты студыйны альбом украінскага гурта Fontaliza. Альбом запісаны у 2018 годзе на кіеўскай студыі «Badminton». У альбоме сем трэкаў, тры з іх «Повільний рок-н-рол», «Фірмові рухи» і «Тварина» былі раней выдадзеныя сінгламі, на «Повільний рок-н-рол», піша segodnya.ua.

Альбом ужо ёсць у сеціве. У яго ўвайшлі сем трэкаў, а адзін з іх зусім напісаны з газетных загалоўкаў. Вось як апісвае гэты момант фронтмэн гурту Павал Холашаў:

«Мабыць самая канцэптуальная песня ў альбоме. Спачатку была толькі музыка. Была ідэя зрабіць нешта ў стылі hip-hop, зрабіць вакальны рэчытатыў ці нешта накшталт таго, але выкарыстоўваць той арсенал інструментаў, які маем: гітары, бас, ударныя. У аснове кампазіцыі вельмі шчыры і прымітыўны гітарны рыф, вакол якога ўсё і будуецца. Мы пісалі гэтую песню апошняй, да таго часу ў нас скончыліся ўсе ідэі для тэксту. І мы наважылі скласці тэкст з газетных загалоўкаў. Вось што атрымалася», - кажа Павел.

Fontaliza – украінскі гурт з Горлаўкі, што з 2014 грае інды-рок у Кіеве. Каманда вядомая магутнымі жывымі выступамі, выступам у 2014 на НСК Алімпійскім у якасці падтрымкі ОЕ, выступамі на фэстах Atlas Weekend, Файне Місто, Республіка, Схід Рок.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках