18 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрытая распрацоўка самага вялікага вайсковага беспілотніка Расеі

8
Закрытая распрацоўка самага вялікага вайсковага беспілотніка Расеі

На праект выдаткавалі больш за 3 мільярды расейскіх рублёў.

Міністэрства абароны Расеі наважыла спыніць распрацоўку самага вялікага вайсковага беспілотнага лятальнага апарата (БЛА) «Альтаір». Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы. Распрацоўкай «Альтаір» з 2011 года займаўся Казанскае ДКБ ім. М. П. Сіманава. На праект выдаткавалі больш за 3 мільярды рублёў.

У 2017 годзе беспілотнік пачаў лётныя выпрабаванні. Аднак ДКБ паскардзілася на недахоп сродкаў для працягу прац, і ўрад Татарстана запытаў яшчэ 2 мільярды рублёў.

У красавіку 2018 года генеральны дырэктар ДКБ ім. Сіманава Аляксандр Гомзін быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў махлярстве і нямэтавым выдаткоўванні сродкаў. Паводле версіі следства, Гомзін датычны да крадзяжу блізу мільярда рублёў, выдзеленых на стварэнне «Альтаір».

Блізкі да Міністэрства абароны суразмоўца распавёў, што напрацоўкі па «Альтаір» перададуць Уральскаму заводу грамадзянскай авіяцыі. Там у гэты момант займаюцца распрацоўкай дрона «Фарпост».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках