19 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістаў Какорына і Мамаева затрымалі

7
Футбалістаў Какорына і Мамаева затрымалі
АЛЯКСАНДР КАКОРЫН (ЗЛЕВА) І ПАВЕЛ МАМАЕЎ
ФОТА: CHAMPIONAT.COM

Какорын і Мамаеў збілі як мінімум трох чалавек у цэнтры Масквы.

Футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, якія зладзілі некалькі боек у Маскве, затрыманыя, паведамляе РЕН ТБ са спасылкай на ўласныя крыніцы, піша lenta.ru.

Разам з тым у маскоўскай паліцыі інфармацыю аб затрыманні спартоўцаў зняпраўджваюць, удакладняе тэлеканал.

Какорын і Мамаеў збілі як мінімум трох чалавек раніцай 7 кастрычніка ў цэнтры Масквы, іх дзеянні былі захаваныя камерамі відэаназірання. Спярша яны разам з сябрамі напалі на кіроўцу вядоўцы Першага канала Вольгі Ушаковай ля гатэля «Пекін», а праз некаторы час нанеслі пабоі чыноўнікам у кавярні на Вялікай Нікіцкай вуліцы.

Падчас другога інцыдэнту пацярпелі дырэктар дэпартамента аўтапрама і чыгуначнага машынабудавання Мінпрамгандлю Дзяніс Пак і кіраўнік дзяржаўнага навуковага цэнтра «НАМІ» Сяргей Гайсін.

Па факце боек былі распачатыя крымінальныя справы. Футбольныя клубы «Зеніт» і «Краснадар», за якія выступаюць Какорын і Мамаеў адпаведна, паабяцалі пакараць сваіх гульцоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках