19 красавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варашкевіч: На канцэрце 17 лістапада выканаем песні, якія ніхто не чуў

Ігар Варашкевіч: На канцэрце 17 лістапада выканаем песні, якія ніхто не чуў
ІГАР ВАРАШКЕВІЧ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

«Крама» прэзентуе ў Менску сінгл «Да неба».

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч:

- 17 лістапада ў Менску адбудзецца прэзентацыя сінгла пад назвай «Да неба». «Да неба» - гэта песня, напісаная ў 1986 годзе на вершы Міхаіла Анемпадыстава, якую выконваў яшчэ гурт «Бонда», дзе я быў вакалістам.

Акрамя песні «Да неба» ў сінгле будзе таксама трэцяя частка гісторыі пра «Стэфку», якая называецца «Стэфка праз 30 год» і зусім новая песня, якую ніхто не чуў, пад назвай «Не твая вайна».

Хачу сказаць, што сінгл мы запісалі ў Беластоку ў студыі «Рэмбрандт», а не ў Беларусі. Мастэрынг рабіў вельмі вядомы польскі спецыяліст Марэк Кубік. Можна сказаць, што запіс напалову «жывы». Я вельмі спадзяюся, што людзі ацэняць якасць сінгла.

Падзялюся, што плануем на трэцюю «Стэфку» зняць кліп у Кіеве, але гэта яшчэ не дакладна. Можна сказаць, што мы хочам павысіць наш узровень, працуючы за мяжой.

Увогуле, запрашаю на канцэрт! Будзе, як заўсёды, весела. Акрамя новых песень прагучаць і вядомыя, якія можна будзе праспяваць разам з намі.

17 лістапада, Менск, бар «Каёт», пр. Незалежнасці 117 a, а 19 ці 20.00. Больш дакладны час стане вядомы крыху пазней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках