29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на борце «Белавія»: самалёт не змог набраць вышыню больш за тры кіламетры

22
НЗ на борце «Белавія»: самалёт не змог набраць вышыню больш за тры кіламетры

Праз 21 хвіліну пасля вылету самалёт, які выконвае рэйс Масква-Менск, спыніў набор вышыні.

Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія», які выконвае рэйс Масква-Менск, вылецеў 8 кастрычніка а 20:35 з аэрапорта «Жукоўскі». Але праз 21 хвіліну пасля вылету самалёт спыніў набор вышыні, а авіяцыйны сэрвіс Flightradar24 зафіксаваў сігнал аб надзвычайнай сітуацыі на борце (General Emergency Alert). Увесь шлях да Менска самалёт пераадолеў на вышыні ўсяго тры кіламетры (звычайны эшалон - 9 кіламетраў), піша kp.by.

А 21:32 самалёт зрабіў пасадку ў нацыянальным аэрапорце «Менск».

Звычайна, такая сітуацыя можа сведчыць альбо аб праблеме з герметызацыяй салона, альбо з тым, што камусьці на борце стала дрэнна. Напрыклад, у жніўні мінулага года знакаміты «Танкалет» вяртаўся з Балгарыі.

- Ляцелі з разгерметызацыяй, палова салона страчвала прытомнасць, палова ванітавала, яшчэ чалавека без прытомнасці павезлі на хуткай ад трапа, - напісаў у сваім facebook Мікалай Куксачоў. - Сцюардэсы бегаюць з балонамі з кіслародам практычна ў паніцы.

Афіцыйную прычыну прадстаўнікі «Белавія» тады агучылі толькі праз дзень: дрэнна стала толькі аднаму мужчыну, ляцелі нізка праз яго.

Самалёту, які сёння адпраўляў аварыйны сігнал, 18 гадоў. У авіякампаніі «Белавія» ён з'явіўся чатыры гады таму. Дагэтуль лётаў у канадскай і нямецкіх авіякампаніях. Афіцыйнай інфармацыі аб сённяшняй пазаштатнай сітуацыі на борце «Белавія» пакуль няма.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках