19 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты «Зеніта» і «Краснадара» збілі маскоўскага чыноўніка

Футбалісты «Зеніта» і «Краснадара» збілі маскоўскага чыноўніка

Перад збіццём спартоўцы абразілі чыноўніка, назваўшы яго «нейкім кітайцам» і папрасілі яго вярнуцца на радзіму.

Нападнікі «Зеніта» Аляксандр Какорын і паўабаронца «Краснадара» Павел Мамаеў патрапілі ў непрыемную гісторыю ў Маскве.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Футбалісты прыйшлі паснедаць у адну з гарадскіх кавярняў. Яны замовілі сабе толькі каву, пры гэтым іх кампанія шумна сябе паводзіла. Супрацоўнікі наважылі, што футбалісты п'яныя або знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення.

Персанал спрабаваў супакоіць сяброў, але ім гэта не ўдалося. Потым ім зрабіў заўвагу пастаянны кліент кавярні - кіраўнік дэпартамента аўтамабільнай прамысловасці і чыгуначнага машынабудавання Мінпрамгандлю Расеі Дзяніс Пак. Какорыну і Мамаеву гэта не спадабалася, і яны проста ў будынку збілі мужчыну, у тым ліку кідаліся ў яго крэсламі.

Перад збіццём спартоўцы некалькі разоў абразілі чыноўніка. Назвалі яго «нейкім кітайцам» і папрасілі яго вярнуцца на радзіму і сачыць за парадкам там, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках