28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Магілёва: Уключылі ацяпленне - абрынулася столь

3
Жыхарка Магілёва: Уключылі ацяпленне - абрынулася столь

У Магілёве гарачая вада заліла дом.

«Паглядзіце: усё ў вадзе, нават камін. Увесь гар з яго - на падлозе. Як мы ўсё гэта прыбіралі, не пытайце. Толькі-толькі рамонт сканчалі», - кажа магіляўчанка Святлана Вастрова. Дзень, калі дамы Магілёва падключылі да ацяплення, сям'я ўспамінае з жахам: іх кватэру заліло гарачай вадой, а столь абрынулася, піша tut.by.

У пятніцу, 5 кастрычніка, Святлана была на працы, калі патэлефанаваў сусед. Сказаў, што сумежная сцяна паміж іх кватэрамі - а дом аднапавярховы, падзелены на 4 сям'і, - уся мокрая.

- Добра, што сусед быў дома. Ён паспеў падняцца на гарышча і закрыць вентыль, інакш наступствы былі б яшчэ горшыя, - успамінае магіляўчанка.

Хоць горш, здаецца, няма куды: на фота кватэру быццам аблілі вадой са шлангу і закідалі смеццем. У сярэдзіне столі - дзірка ў тынкоўцы, прычым відаць нават драўляныя латы старога дому.

- Дзякуй Богу, што ўнук-другакласнік дадому не паспеў вярнуцца. А калі б столь на яго абрынулася? - з жахам разважае Святлана.

Кажа, калі яна прыбегла дадому, міма ішоў начальнік мясцовага ЖЭУ. Камунальнікі хутка склалі акт абследавання, у якім указалі і уздутыя падлогі, і шпалеры, і мокрую столь, і залітую вадой мэблю і тэхніку.

У выснове напісана: «Затапленне адбылося з віны жыллёва-эксплуатуючай арганізацыі (няспраўнасці сістэмы ацяплення паддашкавай разводкі, няспраўнасці вентыля (разваздушванне)».

- Адключылі электрычнасць - і ўсё. Абяцалі прыйсці праз 10 дзён, - кажа Святлана Вастрова. – Нанесеную шкоду пакуль не падлічвалі.

ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ СВЯТЛАНАЙ ВАСТРОВАЙ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках