28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біта vs бензапіла: СК распавёў падрабязнасці бойкі ў Менску

21
Біта vs бензапіла: СК распавёў падрабязнасці бойкі ў Менску
Фота: relax.by

Бойка праходзіла ў фармаце «тры на тры».

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на падставе ч.3 арт.339 КК Беларусі па факце бойкі каля менскай кавярні «Маяк» увечары 6 кастрычніка. Паводле звестак афіцыйнай прадстаўніцы СК Юліі Ганчаровай, адзін з удзельнікаў бойкі атрымаў пералом носа, у яшчэ аднаго - таксама пераломы костак твару, паведамляе «Еўрарадыё».

Слоўная сварка паміж дзвюма кампаніямі мужчын пачалася ўнутры кавярні, на вуліцы яна перарасла ў бойку тры на тры. Па званку на дапамогу адной кампаніі з бітай прыехаў бацька аднаго з хлопцаў. Ёй ён і прычыніў пашкоджанні пацярпелым.

«З мэтай спыніць бойку мужчына з другой кампаніі дастаў з багажніка бензапілу (у яго ІП, будаўнічыя паслугі, бензапіла была ў багажніку), завёў яе (піла гучна гудзела, але ланцуг не быў надзеты альбо зляцеў - высвятляецца), але гэта праблемы не развязала», - распавяла Юлія Ганчарова.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках