29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс France Football абвясціў трыццатку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч»

1
Часопіс France Football абвясціў трыццатку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч»

Грызман, Азар і Кейн - сярод іх.

Пра гэта піша «Трибуна».

Першыя 5 футбалістаў з 30: Серхіа Агуэра («Манчэстар Сіці», Аргенціна), Алісан («Ліверпуль», Бразілія), Гарэт Бэйл («Рэал», Уэльс), Карым Бензема («Рэал», Францыя), Эдзінсан Кавані («ПСЖ», Уругвай).

Другая пяцёрка: Цібо Куртуа («Рэал», Бельгія), Крышціяну Ранальду («Ювентус», Партугалія), Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстар Сіці», Бельгія), Раберта Фірміна («Ліверпуль», Бразілія), Дыега Годзін («Атлетыка», Уругвай).

Трэцяя пяцёрка: Антуан Грызман («Атлетыка», Францыя), Эдэн Азар («Чэлсі», Бельгія), Іска («Рэал», Гішпанія), Хары Кейн («Тотэнхэм», Англія), Нгола Кантэ («Чэлсі», Францыя).

Усе 30 чалавек будуць названыя цягам дня - па 5 футбалістаў кожныя 2 гадзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках