19 красавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Верхнядзвінску вырасцілі велізарную капусту

Фотафакт: У Верхнядзвінску вырасцілі велізарную капусту
Фота: «Дзвінская праўда»

Пенсіянерка кажа, што сёлета ўрадзіла ўсё.

Сёлета прыемна здзівілі дары восені пенсіянерку Зінаіду Тамашэвіч з Верхнядзвінска: на градцы каля яе дома выраслі чатыры капусныя качаны-гіганты, піша «Дзвінская праўда».

Гаспадыня пляцу кажа, што сёлета ўрадзілася ўсё: яблыкі, вінаград, вішні, клубніцы, перцы, бульбачка, памідоры, агуркі, баклажаны. Дагэтуль прадаўжаюць прыносіць ураджай маліны - нядаўна Зінаіда Тамашэвіч сабрала каля дома 3 літры.

Але галоўны гонар гаспадыні - неймаверных памераў капуста. Чатыры вялізныя качаны займаюць цэлую градку. З цяжкасцю зрэзалі адзін, каб узважыць: 9 кг 700 г! Астатнія важаць прыкладна столькі ж.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках