29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое магілёўцаў памерлі ад атручвання невядомым рэчывам

21
Трое магілёўцаў памерлі ад атручвання невядомым рэчывам

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам распачалі ў Магілёве. Двое мужчын і жанчына атруціліся невядомай вадкасцю і памерлі ў лякарні 7 кастрычніка, паведамілі tut.by ў Следчым камітэце.

Тройцу даставілі ў лякарню ў розны час 4 і 5 кастрычніка з папярэднім дыягназам «атручэнне невядомым рэчывам». У свядомасці нейкі час была толькі жанчына. Яна распавяла, што знаёмыя мужчыны прапанавалі ёй «выпіць спірту». Яна пагадзілася, але праз некаторы час жанчыне стала дрэнна і яна звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Мужчынам было 35 і 37 гадоў, жанчыне - 69. Загінулая - магіляўчанка, мужчыны - як мяркуецца, таксама.

Следчыя шукаюць абставіны здарэння.

Нагадаем, ад атручвання невядомай спіртавой вадкасцю ў Слуцку ў сакавіку памерлі пяць чалавек. Усе яны напярэдадні пілі невядомую спіртавую вадкасць, якую знайшлі на палігоне бытавых адкідаў пры сартаванні смецця.

Паводле звестак МУС, за першыя пяць месяцаў гэтага года ад атручвання алкаголем загінулі 600 чалавек, з іх сурагаты ўжывалі толькі 50.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках