Арына Сабаленка паднялася на 10-ю пазіцыю ў чэмпіёнскай гонцы ВТА
- 8.10.2018, 14:06
- 7,779
Беларуская тэнісістка паказвае найлепшую гульню ў сваёй кар'еры.
У абноўленай версіі чэмпіёнскай гонкі ВТА ад 8 кастрычніка датчанка Караліна Вазняцкі паднялася на трэцюю пазіцыю, амерыканка Слоан Стывенс - на шостую, а прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка - на 10-ю, паведамляе «Прессбол».
Чэмпіёнская гонка ВТА. 8 кастрычніка
1 (1). Сымона Халеп (Румынія) - 6921
2 (2). Анжэліка Кербер (Нямеччына) - 5375
3 (5). Караліна Вазняцкі (Данія) - 5086
4 (3). Наомі Осака (Японія) - 4740
5 (4). Петра Квітава (Чэхія) - 4255
6 (7). Слоан Стывенс (ЗША) - 3943
7 (6). Эліна Світоліна (Украіна) - 3850
8 (8). Караліна Плішкава (Чэхія) - 3720
9 (9). Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 3710
10 (11). Арына Сабаленка (Беларусь) - 3145