19 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не толькі Крымскі мост: на паўвыспе адбылася аварыя турбіны Siemens?

6
Не толькі Крымскі мост: на паўвыспе адбылася аварыя турбіны Siemens?

Надзвычайнае здарэнне адбылося на Балаклаўскай цеплаэлектрастанцыі.

У акупаваным Крыме адбылася аварыя з турбінай Siemens, якая была дастаўленая туды ў абыход санкцый. Надзвычайнае здарэнне з газавай устаноўкай прывяло да ўзгарання і разбурэння даху аднаго з вытворчых памяшканняў Балаклаўскай ТЭС, якая будуецца паблізу Севастопаля. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб (МТОТ), піша segodnya.ua.

Дзякуючы спадарожнікавым здымкам удалося даведацца, што выявіць праблемы ў акупантаў удалося 30 жніўня 2018 года. Высветлілася, што прагарэла частка даху памерамі 10х20 метраў.

"У паказаным памяшканні ўсталяваныя газавыя турбіны Siemens, якія імпартаваныя ў абыход міжнародных санкцый. Менавіта аварыя стала прычынай пераносу, ужо трэцім разам, запуску гэтай ТЭС у эксплуатацыю, а таксама абмежаванні энэргазабеспячэння на тэрыторыі Крыму. З наяўнай інфармацыі, гэтая аварыя адбылася праз парушэння інжынерных і будаўнічых нормаў персаналам ТЭС, а кампанія Siemens не дала сваіх спецыялістаў для наладкі і запуску абсталявання", – гаворыцца ў паведамленні МТОТ.

Таксама ў Міністэрстве адзначылі, што будаўніцтвам ТЭС займаецца кампанія "Тэхнапрамэкспарт" з карпарацыі "Растэх", якая знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі.

У той жа час газ для гэтай турбіны акупанты плануюць незаконна здабываць з радовішчаў на ўкраінскім шэльфе Чорнага мора з дапамогай плывучых буравых установак "Сіваш", "Таўрыда", "Пётр Гадаванец" (MODU Crimea 2), "Украіна" ("Незалежнасць").

Як паведамлялася, 2 кастрычніка Расея запусціла скандальныя турбіны Siemens у акупаваным Крыме. Дастаўленыя ў абыход санкцый у акупаваны Расеяй Крым энэргаўстаноўкі былі запушчаныя на ТЭС у Сімферопалі і Севастопалі.

Нагадаем, ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Расеі праз скандал з пастаўкамі турбін Siemens у Крым. У рамках непрызнання расейскай анэксіі Крыма ЕЗ забараніў пастаўку абсталявання для інфраструктурных праектаў у Крыме і Севастопалі. На думку ЕЗ, стварэнне незалежнага энэргазабеспячэння Крыма падтрымлівае яго "аддзяленне", падрываючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках