28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прадаў аўто за даляры - і застаўся без аўто і грошай

48
Беларус прадаў аўто за даляры - і застаўся без аўто і грошай

Скандальны выпадак адбыўся ў Берасці.

Берасцеец прадаў аўто, з ім разлічыліся далярамі: у выніку - ні аўто, ні грошай.

Беларусы, у адрозненне ад, напрыклад расейцаў, кошты на буйныя пакупкі мераюць у далярах. Захоўваюць ашчадак звычайна таксама ў валюце. І разлічваюцца часта ў валюце, хоць паводле закону гэта і забаронена. Як часта беларусы трапляюцца пры ажыццяўленні такіх угод - не вядома. Але такія выпадкі ёсць, піша kp.by.

Напрыклад, у Берасці мужчына прадаваў свой Volkswagen Jetta. Кошт пытання - $ 10 000. Пакупнік разлічыўся далярамі - прадавец валюту прыняў. Угода трапіла ў поле зроку праваахоўнікаў. У выніку прадавец пазбавіўся і аўто, і валюты. А ў даважак атрымаў 1 225 рублёў штрафу. Чаму менавіта на гэтую ўгоду звярнулі ўвагу супрацоўнікі міліцыі? Ці была гэта так званая кантрольная закупка? Пра гэта не вядома.

Разлічыўся з будаўнікамі або грузчыкамі ў валюце? Атрымай штраф!

Адказнасць за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці аплатнага сродку прадугледжвае ўказ прэзідэнта «Аб парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый». Асобы, якія прынялі замежную валюту ў якасці аплатнага сродку, падлягаюць прыцягненню да адказнасці ў выглядзе штрафу ад 50 да 100 базавых адзінак - а гэта ад 1 225 да 2 450 рублёў. Гэтым жа ўказам прадугледжана канфіскацыя прадмета ўгоды, а таксама канфіскацыя замежнай валюты ды iншых грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў вінаватай асобы пры сабе на момант учынення правапарушэння.

- На сённяшні дзень не ўсе разумеюць, што адказнасць за вышэйпаказаныя дзеі надыходзіць не толькі калі абмен замежнай валюты альбо прыняцце замежнай валюты ў якасці аплатнага сродку адбываецца на рынку, альбо ў іншым спецыялізаваным месцы, але і калі такія дзеянні ажыццяўляюцца ў побыце, - кажуць у Ленінскім РАУС Берасця. - Так, часцяком маюць месца выпадкі выканання будаўнічых і іншых рамонтных работ, паслуг перавозкі тавараў, рамонту адзення, і іншых работ і паслуг, а разлік адбываецца ў замежнай валюце. Асобы, якія прынялі замежную валюту ў якасці аплатнага сродку, падлягаюць прыцягненню да адказнасці.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках