16 красавiка 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Прыйдзем да сусветнага кошту

21
«Белнафтахім»: Прыйдзем да сусветнага кошту

Кіраўніцтва канцэрна - пра тое, калі і чым можа скончыцца нафтавая спрэчка з РФ.

Перамовы з Расеяй аб пастаўках у Беларусь нафты практычна знаходзяцца на заканчальным этапе, найбліжэйшым часам плануецца падпісанне шэрагу дакументаў. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, паведамляе tut.by.

Нагадаем, падатковы манеўр, які мае намер правесці Расея, пазбаўляе беларускі бюджэт экспартных мыт на нафту, што пагражае сур'ёзнымі фінансавымі стратамі. Беларусь у гэтай сітуацыі спрабуе мінімізаваць патэнцыйныя грашовыя страты для бюджэту краіны.

З наступнага года Расея рэалізуе падатковы манеўр у нафтавай галіне, праз гэта беларускі бюджэт недаатрымае ўжо ў 2019-м годзе 300 млн даляраў. Да 2024 году, на які запланавана рэалізацыя падатковага манеўру, страты бюджэту Беларусі будуць складаць блізу 2 млрд даляраў на год.

Расея, праводзячы падатковы манеўр, уводзіць для сваіх перапрацоўнікаў нафты новы механізм субсідавання. У Беларусі такая магчымасць не прадугледжаная.

У Мінфіне Беларусі прагназуюць, што ў выніку гэтага можа скласціся непрапарцыйны рынак паліва - у нашай краіне кошт паліва ў такім выпадку будзе значна перавышаць кошт паліва ў Расеі, а «расейскія нафтапрадукты будуць выцясняць беларускія нафтапрадукты з нашага ўласнага рынку». У гэтай сітуацыі Менск спрабуе дамовіцца з Масквой аб кампенсацыі беларускаму бюджэту наступстваў падатковага манеўру. Расея ж выстаўляе прэтэнзіі да Беларусі ў рээкспарце нафтапрадуктаў.

- Пасля падпісання гэтых дакументаў усе суб'екты гаспадарання будуць забяспечаныя нафтахімічнай прадукцыяй цалкам і нават звыш таго, што яны планавалі ў гэтым і наступным гадах, - удакладніў Андрэй Рыбакоў.

Магчымыя наступствы для Беларусі ад падатковага манеўру ў Расеі - «на сёння гэта самае важнае пытанне, якое патрабуе развязання да канца гэтага года», адзначыў кіраўнік «Белнафтахіма».

- Хачу адзначыць, што гэта другі этап падатковага манеўру. Першы этап падатковага манеўру мы перажылі, пачынаючы з 2015 года. Кошт нафты вырас, і мыта была зніжаная, і адпаведна перайшла ў кошт нафты. Але чым характэрны другі этап падатковага манеўру - тым, што РФ цягам 6 гадоў практычна адмаўляецца ад мыт, і ўсё гэта будзе пералічана ў кошт нафты. Фактычна мы прыйдзем да сусветнага кошту нафты, але пры гэтым сваім суб'ектам гаспадарання гэта будзе кампенсавана праз механізмы дэмпфіроўных акцызаў. Гэта значыць перапрацоўнікі фактычна ў РФ нічога не страцяць.

На пытанне, ці прадугледжаны якія-небудзь механізмы кампенсацыі для беларускіх перапрацоўнікаў нафты, Андрэй Рыбакоў адказаў:

- У нашым бюджэце такіх інструментаў проста няма, у сувязі з гэтым у нас будуць вельмі цяжкія перамовы з РФ аб выраўноўванні канкурэнтнага асяроддзя для таго, каб наша нафтаперапрацоўка працавала ў аналагічных умовах з нафтаперапрацоўкай у Расеі, і гэтыя перамовы распачынаем, і неўзабаве ў актыўную стадыю ўвойдзем. Таму я і сказаў, што да канца года асноўнай задачай будзе развязанне гэтага пытання.

Раней намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў заяўляў, што падатковы манеўр у РФ «фактычна прывядзе да неабходнасці працы (беларускіх НПЗ - заўвага рэд.) ва ўмовах сусветнай кан'юнктуры коштаў нафты і нафтапрадуктаў».

Як паведамлялася, з ацэнкі экспэртаў, падатковыя змены ў Расеі прывядуць да падвышэння кошту расейскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь больш чым на 4% да $416/тона ў 2019 пры сусветным кошце Brent на ўзроўні $73/барэль.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках