19 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МакГрэгар заявіў пра гатоўнасць зноў пазмагацца з Нурмагамедавым

3
МакГрэгар заявіў пра гатоўнасць зноў пазмагацца з Нурмагамедавым

Ірландскі баец ММА заявіў, што чакае рэваншу.

Баец ММА Конар Макгрэгар заявіў, што гатовы зноў пазмагацца з расейцам Хабібам Нурмагамедавым. Пра гэта МакГрэгар напісаў у сваім твітэры, паведамляе «Новая газета».

«Добры ўдар. Чакаю рэваншу», - напісаў ён.

Бой Хабіба Нурмагамедава з Конар МакГрэгорам за тытул чэмпіёна UFC прайшоў 6 кастрычніка ў Лас-Вегасе. Расейскі баец атрымаў перамогу ў чацвёртым раўндзе, выкарыстаўшы задушлівы прыём.

Аднак Нурмагамедаву адмовіліся уручыць чэмпіёнскі пояс UFC праз тое, што ён парушыў правілы, пакінуўшы Актагон да афіцыйнага абвяшчэння выніку двубою. Ён пачаў бойку з трэнерам ірландскага байца ў амерыканскім джыў-джытсу Дыланам Дзянісам. МакГрэгар уступіў у бойку з байцом з каманды Нурмагамедава Зубайрам Тухугавым.

Пасля бою паліцыя затрымала трох чальцоў каманды Нурмагамедава, якія ўчынілі бойку з МакГрэгарам і чальцамі ягонай каманды. Сярод іх - мэнэджар расейскага байца Рызван Магамедаў. Неўзабаве іх адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках