29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зняволеныя ў Паўднёвым Судане паднялі бунт супраць турэмнай сістэмы

1
Зняволеныя ў Паўднёвым Судане паднялі бунт супраць турэмнай сістэмы
ВАЙСКОВЕЦ ПАЎНОЧНАСУДАНСКАГА ВОЙСКА (архіўныя фота)
КРЫНІЦА: SVABODA.ORG

Зняволеныя ўзялі пад свой кантроль частку турэмнай установы, абяззброіўшы ахоўнікаў.

Інцыдэнт адбыўся раніцай у нядзелю ў пенітэнцыярным цэнтры ў сталіцы Паўднёвага Судана горадзе Джуба. Пра гэта паведаміла дзяржаўная служба бяспекі. Адзін з вязняў заявіў, што ўдзельнікамі акцыі пратэсту сталі палітычныя зняволеныя, якія патрабуюць свайго вызвалення, паведамляе «Радыё Свабода».

Нацыянальная служба бяспекі Паўднёвага Судана заявіла, што хваляванні ў турме пачаліся, калі адзін са зняволеных раззброіў ахоўніка і захапіў ягоную зброю. Канфлікт успыхнуў у гадзіну ночы паводле мясцовага часу. У тэлефонным інтэрв'ю агенцтву Reuters капітан Керэбінга Уол, адзін з бунтаўнікоў, заявіў, што вязні «сытыя па горла» рэжымам утрымання за кратамі, сістэматычнымі парушэннямі закона і рэпрэсіямі.

З ягоных слоў, усе палітычныя і іншыя зняволеныя павінны быць вызваленыя або асуджаныя справядлівым судом. Адсутнасць судовых разглядаў незаконная, заявіў агенцтву Керэбінга Уол. Бунт зняволеных адбыўся ў турме пры так званым «Блакітным доме» - штаб-кватэры Нацыянальнай службы бяспекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках