16 красавiка 2024, aўторак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лорак, Лабада, Павалій і Казлоўскага могуць пазбавіць звання «Народны артыст Украіны»

9
Лорак, Лабада, Павалій і Казлоўскага могуць пазбавіць звання «Народны артыст Украіны»
АНІ ЛОРАК

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістравалі законапраект.

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб пазбаўленні звання «Народнага артыста Украіны» спевакоў Ані Лорак, Святланы Лабады, Віталя Казлоўскага і Таісіі Павалій. Гэта ж званне прапануюць адабраць у расейскіх спевакоў Філіпа Кіркорава і Мікалая Баскава, а таксама ў кінарэжысёра Уладзіміра Бортка. З тэкстам законапраекта можна азнаёміцца на сайце парламента, паведамляе Цензор.НЕТ.

Праект пастановы №9156 «Аб унясенні прапаноў ужывання персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)» зарэгістраваны ў парламенце 3 кастрычніка.

«Праектам Пастановы прапануецца звярнуцца ў Раду нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны з прапановай аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый) да фізічных асоб, а менавіта пазбавіць дзяржаўных узнагарод Украіны Таісію Павалій, Ані Лорак, Святлану Лабаду, Віталя Казлоўскага, Бортка Уладзіміра, Філіпа Кіркорава, Мікалая Баскава», - гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары законапраекта - 14 народных дэпутатаў. Сярод іх - Рыбчынскі, Парасюк, Чарнавол, Ільленка, Луцэнка і Леўчанка.

Адзначаецца, што прыняцце пастановы будзе садзейнічаць «папярэджанню антыўкраінскіх праяў сярод дзеячаў культуры, мастацтва і шоу-бізнэсу, а таксама стане лагічным працягам барацьбы з сепаратызмам на ўсіх узроўнях».

Мэтай пастановы яго аўтары называюць асуджэнне антыўкраінскіх і сепаратысцкіх праяў дзеячаў культуры, мастацтва і шоу-бізнэсу. А таксама прымяненне да іх публічнай адказнасці ў выглядзе пазбаўлення дзяржаўных узнагарод Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках