29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестбанкі ў Расеі перажылі найгоршы квартал за тры гады

Інвестбанкі ў Расеі перажылі найгоршы квартал за тры гады

Санкцыі ЗША выклікалі абрынанне курсу расейскага рубля і каціровак аблігацый.

Мінулы квартал стаў найгоршым за апошнія чатыры гады для інвестыцыйных банкаў, якія працуюць на расейскім рынку. Паводле ацэнак агенцтва Refinitiv (раней падраздзяленне Thomson Reuters), іх камісійныя даходы за трэці квартал склалі толькі $32,7 млн. Гэта мінімальны паказчык з пачатку 2015 года і амаль у паўтара раза меншы за заробак за той жа перыяд 2017 года, піша finanz.ru.

На бізнэсе інвестбанкаў, якія працуюць на расейскім рынку, негатыўна адбілася як пашырэнне амерыканскіх санкцый супраць Расеі і Турцыі, так і гандлёвая вайна ЗША з Кітаем. Гэта выклікала зніжэнне курса рубля і каціровак расейскіх аблігацый. Лічбы знаходзяцца на шматгадовых мінімуму праз нестабільную геапалітычную абстаноўку, адсутнасць значных паляпшэнняў макраэканамічнай кан'юнктуры рынку і санкцый, канстатуе партнёр аддзела інвестыцый і рынкаў капіталу KPMG у Расеі і СНД Максім Філіпаў.

Істотнае зніжэнне ўзнагароджанняў інвестыцыйных банкаў назіралася ва ўсіх класах актываў, піша «Коммерсантъ». Так, угоды сіндыкаванага крэдытавання прынеслі менш як $7 млн, амаль на чвэрць ніжэй за паказчык трэцяга квартала 2017 года. Даходы ад андэррайтынгу на рынках акцыянернага капіталу ўпалі ўтрая, да $3,2 млн, на рынку пазыковага капіталу - у пяць разоў, да $9,6 млн.

Актыўнасць кампаній на рынку капіталу наўпрост залежыць ад яго стану, адзначае дырэктар у аналізе фінансавых рынкаў і макраэканомікі «Альфа-Капіталу» Уладзімір Брагін. Чым лепшая дынаміка рынку акцый і чым ніжэйшая даходнасць на рынку аблігацый, тым прасцей кампаніям прыцягваць сродкі на фондавым рынку і тым больш, адпаведна, могуць зарабіць арганізатары размяшчэння каштоўных папер, тлумачыць ён. У варунках слабага рынку сітуацыя адваротная, частка кампаній ці адмаўляецца ад прыцягнення сродкаў, ці аддае перавагу дачакацца больш спрыяльных умоў, кажа экспэрт.

Інвестбанкі змаглі нарасціць даход толькі ў сегменце ўгодаў зліцця і паглынання (M&A), зарабіўшы $13,3 мільёнаў даляраў і ў два з паловай разы перакрыўшы леташні паказчык. Аднак і гэта адбылося за кошт адной значнай аперацыі ў зваротным выкупе акцый «Мегафона» на суму, большую за $1,1 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках