25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціна Бэнксі самазнішчылася пасля заканчэння гандлю на аўкцыёне

8
Карціна Бэнксі самазнішчылася пасля заканчэння гандлю на аўкцыёне
ФОТА: INSTAGRAM.COM/BANKSY

Карціна была прададзеная за 1,4 мільёна даляраў.

Карціна Бэнксі "Дзяўчынка з шарам" была разрэзаная ўбудаваным у раму шродарам адразу пасля таго, як была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 1,04 мільёна фунтаў стэрлінгаў (1,4 мільёна даляраў), паведамляе "Медуза". Адзначаецца, што самазнішчэнне карціны пачалося адразу пасля ўдару малатка, які азначыў яе продаж.

"Падобна на тое, нас толькі што адбэнксілі. Цяпер мы спрабуем зразумець, што гэта значыць у кантэксце аўкцыёну. Разразанне цяпер частка працы", – пракаментаваў тое, што здарылася, кіраўнік аддзялення сучаснага мастацтва аўкцыёну Алекс Бранчык.

"Дзяўчынка з шарам" – гэта адзін з самых вядомых твораў Бэнксі. На аўкцыёне прадавалася версія 2006 года. На сайце аўкцыённага дому адзначаецца, што карціна "прадавалася ў аўтарскай раме".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках