29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA плануе першы пілатаваны палёт SpaceX у космасс

1
NASA плануе першы пілатаваны палёт SpaceX у космасс

Палётная місія будзе выпрабавальнай.

Нацыянальная ўправа ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы запланавала першы з 2011 года пілатаваны запуск касмічнага карабля на чэрвень 2019 года.

Гэта будзе першы пілатаваны палёт ракеты SpaceX да МКС. Таксама на жнівень 2019 года запланаваны пілатаваны палёт да МКС касмічнага карабля вытворчасці кампаніі "Боінг", паведамляе biz.censor.net.ua.

Раней абодва палёты ўжо адкладаліся, аднак гэтым разам у NASA запэўніваюць, што прызначаныя даты бліжэйшыя да рэальнага графіка, адзначаюць амерыканскія СМІ.

"Тым не менш захоўваецца некаторая нявызначанасць адносна датаў, і мы мяркуем, што бліжэй да тэрмінаў запуску яны могуць змяніцца", – гаворыцца ў паведамленні NASA.

Абедзве палётныя місіі будуць выпрабавальнымі. Экіпажы абодвух касмічных караблёў правядуць два тыдні на борце МКС перад вяртаннем на Зямлю.

У 2011 годзе ЗША закрылі праграму пілатаваных палётаў да МКС. З 2011 года амерыканцы лёталі на Міжнародную касмічную станцыю на расейскіх "Саюзах".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках