Навукоўцы вывучылі ўплыў локшыны хуткага прыгатавання на арганізм
20- 5.10.2018, 19:48
- 35,720
Спецыялісты прааналізавалі склад «Дашырака».
Ужыванне хуткарастваральнай локшыны ва ўмераных колькасцях не прыносіць чалавеку сур'ёзнай шкоды. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта навукі і тэхналогій імя акадэміка М. Ф. Рашэтнева, прааналізаваўшы склад «Дашырака», паведамляе РІА «Новости».
У апублікаваным на сайце ўніверсітэта артыкуле адзначаецца, што локшыну гатуюць з пшанічнай мукі, солі, крухмалу, пальмавага алею, а таксама карбанату і поліфасфата натрыю.
Некаторыя з гэтых кампанентаў не з'яўляюцца карыснымі, аднак, як сцвярджае дацэнт СібДУ Алена Семічэнка, «шкоды здароваму арганізму не прынясуць».
Спецыялісты таксама падкрэсліваюць, што распаўсюджанае перакананне пра небяспеку глутамата натрыя, які ўваходзіць у склад локшыны, з'яўляецца міфам.
«Гэта натрыевая соль амінакіслаты, якой у любым біфштэксе больш, чым у «Дашыраку», - гаворыцца ў паведамленні.