23 красавiка 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай

2
Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай
Святлана Алексіевіч
ФОТА: «Радыё Свабода»

Нобелеўскую лаўрэатку ўзнагародзілі за «смелыя выступленні аб несправядлівасці на постсавецкай прасторы».

Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай, заснаваную няўрадавай міжнароднай арганізацыяй RAW in WAR (Дапамагчы ўсім жанчынам у вайне) з Вялікабрытаніі, інфармуе «Радыё Свабода».

Беларускую пісьменніцу, нобелеўскую лаўрэатку ўзнагародзілі за «смелыя выступленні аб несправядлівасці на постсавецкай прасторы і наданне голасу тым, хто трапіў у пастку канфлікту ў мінулым або сучаснасці».

Звычайна гэтай прэміяй узнагароджваюцца жанчыны, якія займаюцца журналістыкай, палітыкай ці праваабарончай дзейнасцю, асвятляюць вайсковыя канфлікты. Дагэтуль прадстаўнікі нашай краіны яе не атрымлівалі.

Журналістка маскоўскай «Новой газеты» Ганна Паліткоўская была забітая ў 2006 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках