Як з беларусаў спрабавалі зрабіць расейцаў
6- 4.10.2018, 20:46
- 21,087
Ключавым момантам барацьбы стала русіфікацыя беларускай мовы.
26 жніўня 1933 года было прынятая сумна вядомая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытанні - "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», згодна з якім беларуская мова павінна была быць як мага больш набліжаная да расейскай, піша «Белсат».
Рэформа скажала ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай мовы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладання на іх правілаў расейскай мовы. Са слоўнікаў выдалялі беларускія словы, механічна замянялі іх расейскімі, уводзіліся правілы напісання, якія былі цалкам узятыя з расейскай мовы.
Рэформа насіла палітычны характар, яна стала яшчэ адной вяхой выцяснення роднай мовы з шырокага грамадскага ўжытку. Большасць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшання чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя – расстраляныя ці сасланыя ў сталінскія лагеры.
Русіфікацыйная рэформа не была прынятая ў Заходняй Беларусі, а таксама ў беларускіх цэнтрах за мяжой, якія працягвалі карыстацца класічным правапісам Тарашкевіча. Менавіта гэта прывяло да з’яўлення дзвюх сістэм правапісу: «наркамаўкі» і «тарашкевіцы».