25 красавiка 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаў Менск 40 гадоў таму

14
Як выглядаў Менск 40 гадоў таму

Фотаздымкі старога Менска, якія былі зробленыя ў 1977 годзе.

Пісьменнік і выдавец Сяргей Дубавец апублікаваў на «Радыё Свабода» фотаздымкі старога Менска, якія былі зробленыя ім у 1977 годзе.

«Горад быў пуставаты, бруднаваты, але месцамі здавалася, што ты трапіў у такую самую старую Вільню».

Марыінскі кафедральны сабор тады быў перабудаваны пад Дом фізкультурніка.

Мариинский кафедральный собор тогда был перестроен под Дом физкультурника.

«На самім пляцы Волі да папулярнай установы «Ясень», якую ніхто б тады не назваў «пабам», зьбіраліся аматары піва, незалежна ад прафэсіі, у тым ліку, як вы бачыце, і «мянты», якіх тады таксама ніхто так не называў, і пры зьяўленьні якіх ніхто ня стойваўся. Міліцыі тады звычайныя людзі не баяліся. Гэта была зусім іншая міліцыя. Тагачаснаму міністру Клімаўскому і ў галаву не прыйшло б надзець форму НКВД. Між іншым, праз год, калі ён памрэ, яго ўрачыста павязуць хаваць проста зь ягонага міністэрства па праспэкце пры вялікай колькасьці народу. Я тады, вярнуўшыся з пахаваньня, напішу верш «На сьмерць міністра».

«Сапраўды ж, не вельмі чыста. Не параўнаць з цяперашнім вылізаным мегаполісам. Хоць, падазраю, што чыстыя менскія вуліцы — зусім не частка сённяшняй гарадской ідэнтычнасці. Варта зазірнуць туды, куды не даходзяць рукі арміі ў аранжавых камізэльках. Напрыклад, на канцавыя прыпынкі гарадскога транспарту».

«І сапраўды пуставата. Хоць паводле насельніцтва (1 мільён 200 тысяч) горад супастаўны зь сёньняшнім, і ўжо забітая першая паля Менскага мэтро».

«І сапраўды як у Вільні. Мяркую, што шпацыраваў і фоткаў я акурат у той паваротны момант гісторыі, калі Менск канчаткова разрываў сваю крэўную сувязь са старой сталіцай. Цэнтральнай падзеяй стала знішчэнне Нямігі - каларытнага раёну крывых вузкіх вулачак. Нямігі больш няма. Праўда, і новыя будынкі на яе месцы яшчэ не з’явіліся. Дом Мусінскага (дом за зданием «Торгового дома на Немиге») з’явіцца тут амаль праз пятнаццаць гадоў».

«Мэнтальна людзі яшчэ ня звыкліся з новым праспэктам на месцы старой Нямігі і пераходзяць вуліцу дзе хто хоча».

«Так выглядаў аўтэнтычны Верхні горад».

«А так выглядала аўтэнтычнае Траецкае прадмесьце. Колькі было крытыкі ў часе ягонай рэканструкцыі, а паглядзіш — быццам не асабліва што і зьмянілася. Дому Чыжа, праўда, няма».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках