18 красавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Менску ездзіць BMW X5 з «армейскімі» нумарамі

16
Па Менску ездзіць BMW X5 з «армейскімі» нумарамі
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Чыё гэта аўто?

Слухач «Еўрарадыё» даслаў у рэдакцыю фота аўтамабіля BMW X5 з «вайсковымі» нумарамі. Нумарны знак аўто заканчваецца на МО-0 - такія маюць службовыя аўто Міністэрства абароны.

BMW X5 - рэальна дарагое аўто, яго кошт (у залежнасці ад камплектацыі) можа дасягаць $75 тысяч.

Якое званне трэба мець, каб ездзіць на такім красоверы, з якога часу і для каго Міністэрства абароны набывае такія аўтамабілі прадстаўнічага класа? Сярод тэндараў, якія праводзіла міністэрства, мы знайшлі дакументы на закуп VW Polo або аналагічных аўто для патрульнай інспекцыі (за дзве машыны - 59 780 рублёў), Geely або аналагаў (за пяць аўто - 95 000 рублёў), а таксама «легкавога аўтамабіля на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) з правам выкупу» (за 1 аўто - 45 497 рублёў). І ніводнага BMW X5.

Усе згаданыя вышэй тэндары былі прызнаныя не адбытымі. І, напрыклад, на апошнім з іх Міністэрству абароны рэкамендавалі правесці закупку з адной крыніцы - гэта значыць, самому выбраць, якое аўто і на якіх умовах узяць у лізінг з правам выкупу.

Журналісты пацікавіліся ў Мінабароны, ці сапраўды красовер, заўважаны ў Менску, належыць да структуры міністэрства, і калі так, то колькі такіх аўтамабіляў, які кошт аднаго такога аўто, і для каго яны закупляліся.

«Гэты аўтамабільны транспарт належыць аднаму з падраздзяленняў Узброеных Сіл, якое не ўваходзіць у склад Міністэрства абароны, - адказвае на запыт начальнік управы інфармацыі міністэрства, палкоўнік Уладзімір Макараў. - Набыццё транспартных сродкаў для патрэб Узброеных Сіл ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі; колькасць, марка і нумар транспартных сродкаў службовых асоб Міністэрства абароны з'яўляюцца звесткамі абмежаванага доступу».

Можна яшчэ неяк пагадзіцца з тым, што колькасць танкаў, якія засталіся на хаду ў беларускім войску, з'яўляецца інфармацыяй абмежаванага доступу. Але чаму засакрэчаныя звесткі пра колькасць і кошт службовых аўтамабіляў вайскоўцаў?

З адказу можна зрабіць выснову, што на гэтым BMW X5 ездзіць не міністр абароны Андрэй Раўкоў або хто-небудзь з ягоных непасрэдных падначаленых. Але каму канкрэтна належыць красовер прадстаўнічага класа з «вайсковымі» нумарамі, сказаць складана. У склад Міністэрства абароны не ўваходзіць даволі шмат падраздзяленняў: наземныя войскі, вайскова-паветраныя сілы і войска СПА, сілы спецыяльных аперацый і спецыяльныя войскі, часткі забеспячэння, вайсковыя ВНУ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках