18 красавiка 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі метал пазаземнага паходжання

9
Навукоўцы знайшлі метал пазаземнага паходжання

Амерыканскія археолагі выявілі метал, якога ніколі не бачылі на Зямлі.

На гэты момант даследаваннем металу займаюцца спецслужбы ЗША і розныя навуковыя таварыствы, інфармуе enovosty.com.

Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што метал трапіў на Зямлю з іншых планет. Прычынай такога вываду паслужыў незвычайны склад матэрыялу. Галоўнымі яго кампанентамі сталі вісмут, магній і цынкавы сплаў. Дагэтуль у прыродзе не было заўважана нічога падобнага.

Амерыканскія навукоўцы заявілі, што падобная камбінацыя элементаў паказвае на пазаземнае паходжанне. Таксама на бакавіне былі выяўленыя сляды ўмяшання і апрацоўкі. Аналізы паказалі, што гэты кавалак металу можна выкарыстоўваць як сродак адводу электрамагнітнага выпраменьвання.

Установа «Зорная акадэмія» нават выказала здагадку, што знойдзены археолагамі метал можа на самай справе з'яўляцца абломкам карабля прышэльцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках