26 красавiка 2024, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё ў Менску з пачатку года падаражэла амаль на 15%

5
Жыллё ў Менску з пачатку года падаражэла амаль на 15%

Часцей за ўсё ў Беларусі прадаюць двухпакаёвыя кватэры.

Сярэдні кошт квадратнага метра кватэр у Менску з пачатку года павялічыўся на 14,6%, паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве Дзяржкаммаёмасці, піша onliner.by.

«У сталіцы ў верасні адзначаны рост сярэдняга кошту 1 кв. м кватэр. Калі ў жніўні гэты паказчык складаў 2,56 тысячы руб, то ў верасні - 2,66 тысячы руб. У параўнанні са студзенем 2018 года сярэдні кошт «квадрата» павялічыўся на 14,6%, тады ён быў на ўзроўні 2,32 тысячы руб», - адзначылі ў агенцтве.

Што тычыцца актыўнасці куплі-продажу кватэр, то ў трэцім квартале ў сталіцы было ўкладзена 3 тысячы ўгодаў - гэта на 16% больш, чым агулам у абласных цэнтрах. Сярод іх лідаруе Гомель, дзе было складзена 609 дамоў куплі-продажу. Агульны кошт прададзеных у Менску кватэр склаў амаль 400 млн рублёў, у абласных цэнтрах - блізу 150 млн рублёў. Пры гэтым найбольшы аб'ём рынку ў грашовым вылічэнні адзначаўся ад продажу двухпакаёвых кватэр.

Кватэры ў новабудоўлях у ліпені - верасні часцей за ўсё набывалі ў Гародні. Сёлета было ўкладзена 219 такіх дамоваў куплі-продажу - амаль палова ад усіх укладзеных угодаў. У Менску на першасным рынку былі набытыя 218 кватэр, у іншых абласных гарадах - у сярэднім па 35 кватэр. «Першасны рынак - кватэры ў жылых шматкватэрных дамах, продаж якіх ажыццяўляецца цягам 365 дзён з дня ўводу дома ў эксплуатацыю», - растлумачылі спецыялісты.

У сталіцы ў трэцім квартале былі набытыя 46 кватэр з афармленнем іпатэчных крэдытаў, або 1,6% ад агульнай колькасці ўгодаў.

Статыстычная інфармацыя заснаваная на звестках рэестра коштаў Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках