29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Перад прыездам Лукашэнкі фарбуюць пустыя дамы, прызначаныя пад знос

26
Фотафакт: Перад прыездам Лукашэнкі фарбуюць пустыя дамы, прызначаныя пад знос

Камунальнікі Гародні «стаяць на вушах».

Магчыма, картэж Лукашэнкі праедзе вуліцай Горкага, бо менавіта там усцяж вуліцы звонку рамантуюцца усе дамы, нават тыя, якія доўгія гады стаялі занядбаныя, паведамляе «Белсат».

Так выглядае дом, які прызначылі пад знос, аднак пачалі рамантаваць з вонкавага боку. Работнікі камунальных службаў у паскораным тэмпе атынкоўваюць будынкі, рыхтуюць да афарбоўкі і нават усталёўваюць новыя вокны ў дамах, спісаных пад знос. Пры гэтым унутраная частка дамоў застаецца ў аварыйным стане, пра што сведчаць табліцы на задніх частках будынкаў, якіх не відаць з галоўнай вуліцы.

Прыезд Лукашэнкі першапачаткова планаваўся на 5 кастрычніка, аднак да Гародні ён так і не даехаў. Візіт перанеслі на 19 кастрычніка, у сувязі з чым камунальныя службы ўзяліся за працу, каб да панядзелка горад быў падрыхтаваны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках