19 красавiка 2024, Пятніца, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Адразу сем краін ствараюць кааліцыю супраць Кітая і Расеі

3
Reuters: Адразу сем краін ствараюць кааліцыю супраць Кітая і Расеі

У перамовах удзельнічаюць як супрацоўнікі спецслужбаў і дыпламаты, так і кіраўнікі ўрадаў.

Альянс выведслужбаў ЗША, Аўстраліі, Брытаніі, Канады і Новай Зеландыі (Five Eyes) збіраецца стварыць кааліцыю з выведкамі Нямеччыны і Японіі для абмену інфармацыяй і процідзеяння Кітаю і Расеі, паведамляе Reuters са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, піша "Новое время".

Як паведамляецца, нягледзячы на заявы кіраўніка Белага дома Дональда Трампа аб гатоўнасці самастойна супрацьстаяць КНР, чальцы ягонай адміністрацыі вядуць актыўныя кулуарныя перамовы для стварэння нефармальнага аб'яднання для стрымлівання Пекіна ў яго інвестыцыйных памкненнях і спробах умяшання ў справы іншых краін.

І хоць цэнтрам увагі Five Eyes і яго хаўруснікаў з'яўляецца Кітай, перамовы выведслужбаў таксама закранаюць і Расею, адказную за ўмяшанне ў замежныя выбары, хімічную атаку ў брытанскім Солсберы і агрэсію супраць Украіны.

«Тое, што магло пачацца як спантанныя дыскусіі, цяпер вядзе да больш падрабязных кансультацый пра найлепшыя метады і далейшыя магчымасці для супрацоўніцтва», - пракаментаваў адзін з суразмоўцаў стварэнне новай кааліцыі.

Паводле наяўных звестак, у перамовах удзельнічаюць як супрацоўнікі спецслужбаў і дыпламаты, так і кіраўнікі ўрадаў.

«Мы жывем у новым свеце. Такія нечаканыя паводзіны з боку аўтарытарных рэжымаў правакуюць больш цеснае супрацоўніцтва і рэальнае пашырэнне абмену выведвальнымі звесткамі», - адзначыў прадстаўнік адной з краін-чальцоў Five Eyes.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках