23 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Еўрапейскі парламент: Макрон і Рутэ аб'яднаюць сілы

Выбары ў Еўрапейскі парламент: Макрон і Рутэ аб'яднаюць сілы

Кааліцыя лібералаў будзе супрацьстаяць кансерватарам, якія ўжо доўгі час дамінуць у Брусэлі.

Папярэдняе пагадненне аб сумеснай кампаніі на выбарах у Еўрапарламент заключылі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Politico.

Адзначаецца, што на выбарах у траўні 2019 года Макрон і Рутэ, а таксама шэраг іншых прэм'ер-міністраў ліберальнага напрамку, маюць намер аб'яднаць рух прэзідэнта Францыі «Наперад, рэспубліка!» з альянсам лібералаў і дэмакратаў для Еўропы (ALDE).

Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (VVD), якую ўзначальвае Рутэ - асноўны сябра ALDE, якая з'яўляецца пераважнай ліберальнай палітычнай сілай у Еўропе.

Новая прагрэсіўная кааліцыя кіне выклік кансерватарам, якія доўгі час дамінавалі ў Брусэлі, і зможа прэтэндаваць на вышэйшыя пасады ў ЕЗ.

Паведамляецца, што бакі ў кааліцыі будуць праводзіць кампанію вакол агульнай платформы, але афіцыйна партнёрства ўвойдзе ў дзеянне толькі пасля выбараў у Еўрапарламент. Партыі маюць намер сфармаваць другую па велічыні групу ў парламенце.

Паводле цяперашніх прагнозаў, большасць месцаў у Еўрапарламенце выігрывае Еўрапейская народная партыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках