Уладзімір Арлоў – пераможца прэміі Гедройца
- 11.10.2018, 21:09
- 8,562
У Менску прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі Гейдройца.
Падчас імпрэзы, што прайшла ў галерэі «Арт-Беларусь» (Палац мастацтваў) пераможцам назвалі Уладзіміра Арлова. Другім лаўрэатам прэміі стаў – Альгерд Бахарэвіч, трэцім – Вінцэсь Мудроў, паведамляе «Белсат».
Сёлета на прэмію былі намінаваныя 32 кнігі. Шэсць з іх увайшлі ў шорт-ліст:
Уладзімір Арлоў
Альгерд Бахарэвіч
Адам Глобус
Вінцэсь Мудроў
Павел Севярынец
Анка Упала
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы. Раней пераможцамі станавіліся Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.