29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 9 месяцаў 2018 года ў свеце забіта больш журналістаў, чым за ўвесь 2017

2
За 9 месяцаў 2018 года ў свеце забіта больш журналістаў, чым за ўвесь 2017

Пра гэта паведамілі «Рэпарцёры без межаў».

Са студзеня гэтага года ў свеце ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю былі забітыя 57 журналістаў. Гэта больш, чым за ўвесь 2017 год, калі было забіта 55 супрацоўнікаў СМІ, паведаміла ў чацвер, 11 кастрычніка праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», паведамляе DW.

Больш за палову з іх загінулі ў зонах вайсковых канфліктаў, указана ў прэс-рэлізе міжнароднай арганізацыі. Больш за ўсё журналістаў забіта ў Афганістане (13), ЗША і Мексіцы (па 6 чалавек). Адзіныя тры журналісты, якія загінулі ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, - расейцы Архан Джэмаль, Аляксандр Растаргуеў і Кірыл Радчанка.

Акрамя таго за першыя дзевяць месяцаў 2018-га ў свеце загінулі 10 прадстаўнікоў грамадзянскай журналістыкі і 4 памочнікі журналістаў.

Цяпер у розных дзяржавах знаходзяцца ў зняволенні 155 прафесійных журналістаў, з іх больш за ўсё ў Егіпце і Турцыі - па 27. У расейскіх турмах утрымліваюцца 4 журналісты (Ігар Руднік, Жалаўдзі Герыеў, Аляксандр Талмачоў, а таксама Аляксей Назімаў з анэксаванага Расеяй Крыма) і блогер Аляксандр Валаў, суд над якім пачаўся ў Сочы 11 кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках